1020-ЛЕТИЕ ТУРОВСКОЙ ЕПАРХИИ
К 1020-летию со дня образования Туровской епархии и 80-летию Великой Победы: XV Сретенские чтения состоялись в г. Мозыре
21 Февраля 2025


К 1020-летию со дня образования Туровской епархии и 80-летию Великой Победы: XV Сретенские чтения состоялись в г. Мозыре


21 февраля 2025 года по благословению епископа Туровского и Мозырского Леонида на базе государственного учреждения образования «Средняя школа №15 г. Мозыря имени Бородунова Е.С.» состоялись XV Сретенские...
День православной молодежи в г. Мозыре
15 Февраля 2025


День православной молодежи в г. Мозыре


15 февраля 2025 года, в праздник Сретения Господня и День православной молодёжи, в г. Мозыре состоялась военно-патриотическая акция «Расскажем о Победе вместе», посвященная 80-летию Победы в Великой Отечественной...
В Калинковичах прошел VIII образовательный форум православной молодежи «Твой ориентир»
14 Февраля 2025


В Калинковичах прошел VIII образовательный форум православной молодежи «Твой ориентир»


14 февраля 2025 года на базе ГУО «Гимназия г. Калинковичи» прошел VIII образовательный форум православной молодежи «Твой ориентир», приуроченный празднику Сретения Господня, Дню православной молодежи ...
Все новости


Проповеди
В помощь катехизатору
Анонсы 
Туровская епархия приглашает посетить Пасхальный концерт!


Туровская епархия приглашает посетить Пасхальный концерт!


По благословению епископа Туровского и Мозырского Леонида 22 апреля 2025 года, во вторник Светлой Седмицы, в г. Мозыре на сцене Городского Дворца культуры состоится Праздничный Пасхальный концерт....

Объявлен шестой конкурс семейного творческого проекта «Празднование 80-летия Великой Победы вместе. Память на века»


Объявлен шестой конкурс семейного творческого проекта «Празднование 80-летия Великой Победы вместе. Память на века»


Участникам предлагается сделать презентацию о книге, посвященной событиям Великой Отечественной войны и сфотографироваться с книгой на фоне православного храма.
Институт теологии Белорусского государственного университета приглашает на обучающий курс «Феномен зависимости: богословский и психологический подходы»


Институт теологии Белорусского государственного университета приглашает на обучающий курс «Феномен зависимости: богословский и психологический подходы»


Институт теологии Белорусского государственного университета приглашает на обучающий курс «Феномен зависимости: богословский и психологический подходы».
Все анонсы

Array
(
    [ID] => 27
    [TIMESTAMP_X] => 2017-07-20 14:02:21
    [IBLOCK_ID] => 18
    [NAME] => Галерея
    [ACTIVE] => Y
    [SORT] => 500
    [CODE] => MORE_PHOTO
    [DEFAULT_VALUE] => 
    [PROPERTY_TYPE] => F
    [ROW_COUNT] => 1
    [COL_COUNT] => 30
    [LIST_TYPE] => L
    [MULTIPLE] => Y
    [XML_ID] => 
    [FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg
    [MULTIPLE_CNT] => 5
    [TMP_ID] => 
    [LINK_IBLOCK_ID] => 0
    [WITH_DESCRIPTION] => N
    [SEARCHABLE] => N
    [FILTRABLE] => N
    [IS_REQUIRED] => N
    [VERSION] => 1
    [USER_TYPE] => 
    [USER_TYPE_SETTINGS] => 
    [HINT] => 
    [PROPERTY_VALUE_ID] => 
    [VALUE] => 
    [DESCRIPTION] => 
    [VALUE_ENUM] => 
    [VALUE_XML_ID] => 
    [VALUE_SORT] => 
    [~VALUE] => 
    [~DESCRIPTION] => 
    [~NAME] => Галерея
    [~DEFAULT_VALUE] => 
)

З гісторыі лёсу свяшчэннапакутніка Іаана Пашына

З гісторыі лёсу свяшчэннапакутніка Іаана Пашына

Святую веру продкаў, свой род, культуру і Айчыну шануй і беражы! Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Свяшчэннапакутнік Іаан (свецкае імя – Іван Дзмітрыевіч Пашын) нарадзіўся 8 мая 1881 года ў мястэчку Петрыкава Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Гомельская вобласць) у сям’і святара Дзімітрыя Пашына.

Бацька Іаана, Дзімітрый, скончыў Смаленскую духоўную семінарыю і служыў памочнікам настаяцеля мясцовай Свята-Уваскрасенскай царквы. Маці яго, Надзея Васільеўна, паходзіла з вядомага святарскага роду Завітневічаў і была дачкой настаяцеля Скрыгалаўскай царквы Мазырскага павета Васілія Завітневіча.

Протаіерэй Васілій Завітневіч.

У лістападзе 1881 года святар Дзімітрый Пашын з сям’ёй выехаў з Петрыкава для служэння ў Сіманаўскай царкве таго ж Мазырскага павета. Яго сыну Івану тады было амаль паўгода. На вялікі жаль, праз некалькі месяцаў айцец Дзімітрый адышоў да Госпада.

Надзея Васільеўна, страціўшы мужа і карміцеля, з маленькім сынам, якому яшчэ не было і года, пераехала да сваіх бацькоў у мястэчка Скрыгалава. Бацьку хлопчыку замяніў яго дзед, святар Васілій Завітневіч. Чалавек выдатных якасцяў, ён больш за 50 гадоў служыў на адным прыходзе ў сяле Скрыгалава Мазырскага павета. Людзі ставіліся да яго з вялікай павагай і любоўю.

Менавіта ён, выхоўваючы ўнука, моцна паўплываў на будучае Іаана Пашына, аказаўшы вырашальны ўплыў на яго духоўнае станаўленне, заклаўшы ў ім асновы хрысціянскай набожнасці.

Пра дзяцінства і юнацтва Іаана вядома мала. Як і большасць яго аднагодкаў, што паходзілі з духоўнага саслоўя, хлопчык часта наведваў храм Божы, навучаўся царкоўным спевам.

Дзядуля-протаіерэй выхоўваў у ім любоў да вучобы і самаразвіцця, вучыў яго многаму – рыхтаваў да жыцця.

У 1890 годзе юнага Пашына прынялі ў Слуцкае духоўнае вучылішча ў падрыхтоўчы клас (хлопчыку яшчэ не споўнілася 10 гадоў).

Падчас вучобы Іаан выявіў добрыя здольнасці і ўсе класы праходзіў у разрадзе найлепшых вучняў. Навучаўся Іаан за казённы кошт.

Скончыўшы вучылішча ў 1895 годзе, ён атрымаў права аўтаматычна перайсці ў першы клас Мінскай духоўнай семінарыі. Вучоба ў семінарыі таксама была паспяховай. Канікулы Іаан праводзіў у дзядулі Васілія.

Падчас вучобы ў семінарыі Іаан пазнаёміўся з дачкой купца з горада Вышні Валачок Цвярской губерні Антанінай, якая ў той час навучалася ў мінскай Марыінскай жаночай гімназіі. Іх знаёмства перарасло ў вялікае каханне.

Іаан Пашын скончыў поўны курс Мінскай духоўнай семінарыі ў чэрвені 1901 года. У хуткім часе маладыя абвянчаліся і зладзілі вяселле.

21 кастрычніка 1901 года Іаана Пашына пасвяцілі ў дыякана, а 22 – у святара. Адукаваны малады чалавек стаў другім святаром у Пакроўскім храме ў сяле Князь-Возера Мазырскага павета (цяпер Салігорскі раён).

У гэтай царкве айцец Іаан праслужыў не доўга. 15 лютага 1903 года святар Іаан Пашын стаў настаяцелем царквы Свяціцеля Мікалая ў вёсцы Скрыгалава, замяніўшы на гэтай пасадзе свайго дзеда, які пайшоў на спачын па прычыне ўзросту.

З дзяцінства бачачы жывы прыклад праўдзівага, добрага, прасякнутага любоўю да бліжніх пастыра, які не баіцца ніякіх цяжкасцей і небяспек, айцец Іаан цяпер сам ужо як святар мог асэнсавана і непасрэдна выкарыстоўваць багаты вопыт свайго набожнага дзеда.

У Скрыгалаве святара Іаана ведалі ўсе. І тая духоўная спадчына, якую перадаў яму айцец Васілій, патрабавала ад маладога святара шмат сіл і ўвагі, каб адпавядаць свайму паважанаму родзічу.

Айцец Іаан вельмі стараўся. У першую чаргу ён скончыў справу, распачатую дзедам, – дабудаваў капліцу ў памяць свяшчэннапакутніка Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага, забітага татарамі ў наваколлі Скрыгалава ў 1497 годзе.

Капліца асвечана 1 мая 1905 года, у дзень памяці святога. У тым жа годзе на месцы гібелі свяшчэннапакутніка Макарыя была ўзведзена каменная Стэла.

Гэтак жа дбайна падышоў святар і да выкладчыцкай дзейнасці.

Намаганнямі айца Іаана арганізавана Свята-Макар’еўскае брацтва і адкрыта жаночая школа. У 1906 годзе матушка Антаніна Васільеўна была прызначана выкладчыкам гэтай школы.

4 лістапада 1907 года вернікі Скрыгалава ўрачыстым хрэсным ходам сустрэлі каўчэг, які прыбыў з Кіева на станцыю Пціч з часціцай мошчаў свяшчэннапакутніка Макарыя. У наступным, 1908 годзе, святкаванне памяці свяшчэннапакутніка сабрала каля дзесяці тысяч багамольцаў. У Скрыгалаве святар Іаан служыў больш за шэсць гадоў.

У 1909 годзе айцец Іаан прызначаны настаяцелем храма ў імя святога велікапакутніка і Перамоганосца Георгія ў вёсцы Прылепы Мінскага павета.

Драўляны храм у вёсцы Прылепы.

У вёсцы Прылепы Мінскага павета айцец Іаан таксама займаўся грамадска-асветніцкай працай.

Тут святар у першы ж год свайго служэння адкрыў аднакласную царкоўнапрыходскую школу ў вёсцы Ізбіцк. Памяшканне выдзелена памешчыкам М.І. Дзямідавым, які ўзяў на сябе выдаткі па ацяпленні і асвятленні школы.

У 1909 годзе айцец Іаан атрымаў узнагароду ад начальства ў выглядзе скуф’і. Узнагароджаны айцец Іаан 30 ліпеня “за працу па царкоўна-школьнай справе” у Скрыгалаве, хаця з 1 чэрвеня 1909 года ён ужо служыў настаяцелем свайго новага прыхода.

Са з’яўленнем айца Іаана на Прылепскім прыходзе царкоўнае жыццё там прыкметна ажывілася. Вернікі доўга памяталі яго як пастыра добрага, руплівага, які строга ставіўся да сваіх абавязкаў.

Пры царкве быў арганізаваны продаж малітвасловаў і кніг духоўнага зместу. Пры яго папячыцельстве на тэрыторыі прыхода дзейнічала пяць царкоўнапрыходскіх школ.

У лістападзе 1910 года пры Прылепскай царкве айцец Іаан стварыў прыходскае Таварыства цвярозасці, якое кожны год павялічвалася і перарасло ў Брацтва цвярозасці са сваім статутам, гімнам, сцягам-харугвай.

З першых месяцаў служэння ў Прылепах, святар Іаан меў намер зрабіць рамонт царквы, але ў 1912 годзе быў складзены план і каштарыс на пабудову новай, каменнай, бо старая ўжо не ўмяшчала вернікаў.

У 1912 годзе айцец Іаан зноў адзначаны ўзнагародай. На гэты раз ён атрымаў Біблію ад імя Свяцейшага Сінода. Святар меў яшчэ і медалі: у памяць руска-японскай вайны, у памяць 25-годдзя царкоўных школ, а таксама пазней яму быў падараваны медаль у памяць 300-годдзя царавання Дома Раманавых.

У 1913 г. айцом Іаанам створана крэдытнае таварыства, якое аказвала дапамогу насельніцтву ў гады вайны.

Савет Прылепскага крэдытнага таварыства. Пяты злева – святар Іаан Пашын.

Пры грашовай дапамозе Свяшчэннага Сінода ў лютым 1913 годзе пачаліся будаўнічыя работы. Нягледзячы на цяжкасці, пабудова новай царквы ў асноўным была завершана ў 1914 годзе.

Здавалася, жыццё памаленьку наладжваецца, але пачалася Першая сусветная вайна.

У 1915 годзе святара напаткала вялікае асабістае гора: ва ўзросце трыццаці двух гадоў ад туберкулёзу памерла яго любімая жонка Антаніна Васільеўна, і ён застаўся з двума непаўналетнімі дзецьмі – васьмігадовым сынам Васілём і трынаццацігадовай дачкой Надзеяй.

Было вельмі цяжка. Нягледзячы ні на што, айцец Іаан з натхненнем працягваў працаваць на карысць вернікаў.

У 1915 годзе каля царквы ўладкаваны цэментаваны вадаём для асвячэння вады і побач усталяваны Крыж і абраз святога Іаана Хрысціцеля для здзяйснення набажэнстваў 24 чэрвеня – на свята Раства святога Іаана Хрысціцеля. У тым жа годзе на новую царкву ўзняты пазалочаныя крыжы.

Святар не заставаўся ў баку і ад праблем арміі падчас ваенных дзеянняў. Вядома, што ў 1916 годзе ён ахвяраваў 10 рублёў на патрэбы арміі.

Не раз айцец Іаан задумваўся пра далейшую вучобу. Відаць, гэтая думка прыйшла да яго яшчэ падчас хваробы жонкі.

31 ліпеня 1916 года святар падаў прашэнне аб прыняцці яго ў Петраградскую духоўную акадэмію. Асабістая справа Іаана Пашына распачата 19 жніўня 1916 года і завершана 31 кастрычніка 1917 года.

У пачатку 1917/1918 навучальнага года ў Петраградскай духоўнай акадэміі паўстала пытанне пра працяг навучальных заняткаў. У сувязі з палітычным становішчам меркавалася эвакуацыя дзяржаўных устаноў Петраграда, таму заняткі ў акадэміі былі перапынены і будучыня заставалася нявызначанай. Не ведаючы, ці будзе працягнуты навучальны працэс, айцец Іаан у канцы кастрычніка падаў прашэнне ў Раду акадэміі з просьбай дазволіць яму “перайсці на бягучы 1917/1918 навучальны год у Маскоўскую духоўную акадэмію”.

Савет сапраўды накіраваў у Маскву просьбу залічыць святара Іаана Пашына ў Маскоўскую духоўную акадэмію. Аднак невядома, ці працягваў ён вучобу і ці ўдалося яму скончыць поўны акадэмічны курс. Падзеі, якія пачалі тады разгортвацца ў краіне, прынеслі паўсюль вялікія змены.

13 сакавіка 1923 года айцец Іаан узведзены ў сан епіскапа Мазырска-Тураўскага, вікарыя Мінскай епархіі. Некаторы час епіскап жыў у Мазыры, а затым пераехаў на сваю радзіму ў Петрыкаў.

Епіскап часта выязджаў на прыходы даручанага яму вікарыяцтва. Святар даводзіў вернікам, што ва ўзаемаадносінах з уладамі “патрэбен мір, спакой і паслухмянасць”. Рабіў усё магчымае на ніве духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення. У Петрыкаве ўладыку Іаана людзі запомнілі высокім русявым чалавекам з блакітнымі вачыма, які любіў Бога і людзей, быў добрым, клапатлівым. У вольны час любіў спяваць на клірасе.

Аднойчы, калі епіскап стаяў на клірасе, мясцовы жыхар Лапета выстраліў у яго, але пеўчая Антаніна закрыла пастыра сабой і была паранена.

Епіскап Іаан (Пашын).

Увесну 1925 года ва ўладыкі ўзнікаюць непаразуменні з уладамі з-за таго, што ён часта служыў у храмах свайго вікарыяцтва, а ў сябе дома ў Петрыкаве зладзіў нешта накшталт царкоўна-прыходскай школы. У пэўныя дні да яго прыходзілі дзеці з суседніх вёсак, і ён спяваў з імі царкоўныя песні.

У пастанове аб прыцягненні ўладыкі Іаана да следства чытаем: “Пашын зладзіў у сябе на кватэры выкладанне Закона Божага малалетнім дзецям… падрываў аўтарытэт савецкай школы”.

Епіскапа дапытвалі двойчы. Падчас допытаў ён трымаўся мужна, захоўваючы належны спакой духу. Пра сябе ён сведчыў так: “…Я, як чалавек моцных і цвёрдых перакананняў рэлігійных і як епіскап, вяду працу ў межах законаў, устаноўленых савецкай уладай…”.

Пракурор даў наступнае заключэнне па справе епіскапа Іаана Пашына: “Прымаючы да ўвагі, што, нягледзячы на адсутнасць у справе дастатковых доказаў, каб аддаць абвінавачанага пад суд, знаходжанне Пашына Івана Дзмітрыевіча ў межах БССР, як пагранпаласе, з’яўляецца цяпер сацыяльна небяспечным. А таму меркаваў бы, што грамадзянін І. Д. Пашын, епіскап Мазырска-Тураўскага вікарыяцтва, павінен быць падвергнуты высяленню праз асобую нараду пры АДПУ за межы Заходняга Краю…”

Рэзалюцыю пракурора неадкладна прывялі ў дзеянне.

26 сакавіка 1926 года прысудам асобай нарады пры калегіі АДПУ епіскап Іаан пазбаўлены права жыць у буйных гарадах краіны і высланы з Петрыкава.

У Вялікі Чацвер 1926 года епіскап апошні раз адслужыў на радзіме Боскую літургію і, папрасіўшы прабачэння ў вернікаў, выйшаў з сабора. Людзі ішлі за ўладыкам да прыстані, а потым яшчэ доўга цягнуліся ў халоднай вадзе за баржай, на якой адвозілі ўладыку.

Вывезены з Петрыкава, уладыка Іаан не жадаў губляць сувязі са сваёй епархіяй. Ён спыніўся на жыхарства ў горадзе Лоеве Гомельскай акругі і тут, як сведчаць дакументы следчай справы, “зноў разгарнуў антысавецкую работу, якая выявілася ў нелегальным кіраванні епархіяй і распаўсюджванні контррэвалюцыйных чутак”.

Актыўнага епіскапа на гэты раз улады вырашылі адправіць куды-небудзь далей. Асобай нарадай АДПУ ад 18 верасня 1926 года ўладыка Іаан асуджаны да высылкі ў Зыранскі край.

Там, на Поўначы, ён прабыў тры гады і ў жніўні 1929 года пераведзены на так званае “вольнае пасяленне” у горад Рыльск Курскай вобласці. Епіскапа прызначылі Рыльскім вікарыем Курскага архіепіскапа Даміяна (Васкрасенскага).

Турэмны фотаздымак уладыкі Іаана.

Другі раз уладыку Іаана арыштавалі 28 верасня 1932 года, абвінаваціўшы ў прыналежнасці да арганізацыі пад назвай “Рупліўцы Царквы”, якая ніколі не існавала і з’яўлялася плёнам выдумак АДПУ. Па распрацаваным імі сцэнарыі ўладыка Іаан быццам бы ўзначальваў “Рыльскае аб’яднанне” гэтай уяўнай арганізацыі.

Па справе аб “Рупліўцах Царквы” было арыштавана 413 чалавек. У іх лік уваходзілі тры епіскапы, 127 святароў і дыяканаў, 106 манахаў і манашак, 70 сялян, 11 былых дваран і іншыя асобы. Акрамя ўладыкі Іаана, арыштавалі архіепіскапа Курскага Даміяна (Васкрасенскага) і епіскапа Арлоўскага Мікалая (Магілёўскага). Следчая справа аб “Рупліўцах Царквы” склала адзінаццаць аб’ёмістых тамоў, па 400-500 старонак кожны.

У сваіх паказаннях уладыка Іаан (Пашын) нікога не абгаварыў і вінаватым сябе ні ў чым не прызнаў. Падчас допыту ён сведчыў пра сябе: “У 1929 годзе, як адміністратыўна высланы, я, па ўказанні мітрапаліта Сергія, абраў месцам жыхарства г. Рыльск, праездам туды заязджаў да архіепіскапа Курскага Даміяна, у якога прабыў адны суткі.

Даміян дазволіў мне здзяйсняць у высылцы службы. У бытнасць маю ў Рыльску я з архіепіскапам Даміянам падтрымліваў пісьмовыя сувязі афіцыйнага і прыватнага характару… Па даручэнні Даміяна я пасвячаў некаторых асоб у святары”.

Уладыку прыгаварылі да 10 гадоў зняволення. Тэрмін ён адбываў у Цемнікаўскім лагеры, дзе моцна падарваў здароўе непасільнай фізічнай працай на лесапавале, але ўмацаваўся духам. Епіскап не пераставаў маліцца і здзяйсняў богаслужэнні ва ўмовах лагера.

9 мая 1937 года ўладыку Іаана перавялі ва Ухтпечлаг у горад Чыб’ю (цяпер г. Ухта) Комі вобласці.

За час зняволення і асабліва этапаў на працягу доўгага часу святар не атрымліваў ні пасылак, ні лістоў. Яго адзенне струхлела, а чаравікі рассыпаліся, так што на новым месцы ў лагеры хадзіў ужо ў лапцях.

5 студзеня 1938 года тройка НКУС прысудзіла епіскапу расстрэл за “контррэвалюцыйную прапаганду”.

11 сакавіка 1938 года епіскапа Іаана (Пашына) расстралялі ў горадзе Чыб’ю Комі вобласці. Пахаваны ў невядомай агульнай магіле.

Свяшчэннапакутнік Іаан (Пашын).

Рэабілітаваны епіскап Іаан у 1994 годзе. У 2000 годзе Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы прылічаны да ліку святых новапакутнікаў і вызнаўцаў.

Імя свяшчэннапакутніка Іаана (Пашына) ушаноўваецца ў дні святкавання Сабораў Курскіх і Беларускіх святых.

11 сакавіка 2025 года, у дзень памяці святога пакутніка Іаана (Пашына), епіскапа Рыльскага, на падмурку разбуранага храма ў імя велікапакутніка Георгія Перамоганосца вёскі Прылепы Смалявіцкага раёна епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Амвросій узначаліў Боскую літургію.

Падчас Боскай літургіі. 2025 г.

Штогод у сакавіку з малітваю ўшаноўваецца памяць свяшчэннапакутніка Іаана (Пашына) і на яго радзіме, у родным Петрыкаве.

Падрыхтоўка матэрыялу і пераклад на беларускую мову для сайта oroik.by Ларысы ПШАНІЧНАЙ.

Крыніцы:



Последние новости

Правила приема в духовные учебные заведения Белорусской Православной Церкви в 2025 году
15 Апреля 2025


Правила приема в духовные учебные заведения Белорусской Православной Церкви в 2025 году


Желающие могут освоить специальности богослова, теолога, регента и певчего церковного хора, преподавателя религиоведения, катехизатора, псаломщика, иконописца, экскурсовода, звонаря, церковного флориста и другие.
Священник провел со студентами духовную беседу о нравственных ценностях
8 Апреля 2025


Священник провел со студентами духовную беседу о нравственных ценностях


8 апреля 2025 года клирик собора Казанской иконы Божией Матери г.Калинковичи иерей Николай Дерачиц провел беседу со студентами УО "Полесский государственный аграрный Колледж им. В.Ф. Мицкевича"...
В Мозыре прошла встреча правящего архиерея с представителями Синодального отдела по делам молодежи
8 Апреля 2025


В Мозыре прошла встреча правящего архиерея с представителями Синодального отдела по делам молодежи


8 апреля 2025 года в г. Мозыре в Туровском епархиальном управлении состоялась рабочая встреча Преосвященнейшего Леонида, епископа Туровского и Мозырского, с представителями Синодального отдела по делам...
Встреча с учащимися Куритичской средней школы, посвященная празднику Благовещения Пресвятой Богородицы и 100-летию со дня кончины святителя Тихона
7 Апреля 2025


Встреча с учащимися Куритичской средней школы, посвященная празднику Благовещения Пресвятой Богородицы и 100-летию со дня кончины святителя Тихона


7 апреля 2025 года настоятель прихода храма иконы Божией Матери «Нечаянная Радость» в аг. Куритичи Петриковского района иерей Сергий Капитан встретился с учащимися государственного учреждения образования...
Урок, посвящённый 100-летию со дня кончины святителя Тихона, состоялся в Воскресной школе храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» г. Мозыря
6 Апреля 2025


Урок, посвящённый 100-летию со дня кончины святителя Тихона, состоялся в Воскресной школе храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» г. Мозыря


6 апреля 2025 года в Воскресной школе прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» в микрорайоне «Железнодорожный» города Мозыря состоялся урок, посвященный 100-летию со дня блаженной кончины...
ФОТОГАЛЕРЕЯ
электронный адрес: orok-turoveparh@mail.gomel.by

© Официальный сайт отдела религиозного образования и катехизации Туровской Епархии, Белорусской Православной Церкви, 2017 - 2025