Деятельность председателя
Богослужение в день памяти святых богоносных отцов Первого Вселенского Собора
13 Июня 2021


Богослужение в день памяти святых богоносных отцов Первого Вселенского Собора


13 июня 2021 года, в Неделю 7-ю по Пасхе, день почитания святых богоносных отцов Первого Вселенского Собора, наместник Юровичской обители игумен Авксентий (Абражей) в сослужении иерея Игоря Адаменко...
Председатель ОРОиК Туровской епархии игумен Авксентий посетил районный слет выпускников 2021 года в г. Калинковичи
10 Июня 2021


Председатель ОРОиК Туровской епархии игумен Авксентий посетил районный слет выпускников 2021 года в г. Калинковичи


10 июня 2021 года на главной площади города Калинковичи, состоялся районный слет выпускников 2021 года.
Поздравить выпускников с днем окончания школы собрались руководители районного исполнительного комитета...
Богослужение в праздник Вознесения Господня
10 Июня 2021


Богослужение в праздник Вознесения Господня


10 июня 2021 года, в праздник Вознесения Господня, наместник Юровичской обители игумен Авксентий (Абражей) в сослужении иерея Игоря Адаменко совершил Божественную литургию в домовом монастырском...
Все новости
Проповеди
Анонсы
Программа XXIХ Международных образовательных чтений «Александр Невский: Запад и Восток, историческая память народа»


Программа XXIХ Международных образовательных чтений «Александр Невский: Запад и Восток, историческая память народа»


Опубликована краткая программа XXIХ Международных образовательных чтений «Александр Невский: Запад и Восток, историческая память народа», обновленная в связи с переносом международного...

Конкурс малых грантов «Православная инициатива — 21» приглашает к участию


Конкурс малых грантов «Православная инициатива — 21» приглашает к участию


Координационный комитет по поощрению социальных, образовательных, информационных, культурных и иных инициатив под эгидой Русской Православной Церкви объявил конкурс малых грантов «Православная инициатива...

С 22 марта пройдут онлайн-курсы «Кинотворчество на приходе как средство православного воспитания»


С 22 марта пройдут онлайн-курсы «Кинотворчество на приходе как средство православного воспитания»


С 22 марта по 11 апреля 2021 г. на базе Московской духовной академии при поддержке Синодального ОРОиК пройдут курсы повышения квалификации для приходских педагогов по программе «Кинотворчество на ...

Все анонсы

Array
(
    [ID] => 28
    [TIMESTAMP_X] => 2017-07-20 14:04:26
    [IBLOCK_ID] => 19
    [NAME] => Галерея
    [ACTIVE] => Y
    [SORT] => 500
    [CODE] => MORE_PHOTO
    [DEFAULT_VALUE] => 
    [PROPERTY_TYPE] => F
    [ROW_COUNT] => 1
    [COL_COUNT] => 30
    [LIST_TYPE] => L
    [MULTIPLE] => Y
    [XML_ID] => 
    [FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg
    [MULTIPLE_CNT] => 5
    [TMP_ID] => 
    [LINK_IBLOCK_ID] => 0
    [WITH_DESCRIPTION] => N
    [SEARCHABLE] => N
    [FILTRABLE] => N
    [IS_REQUIRED] => N
    [VERSION] => 1
    [USER_TYPE] => 
    [USER_TYPE_SETTINGS] => 
    [HINT] => 
    [PROPERTY_VALUE_ID] => 
    [VALUE] => 
    [DESCRIPTION] => 
    [VALUE_ENUM] => 
    [VALUE_XML_ID] => 
    [VALUE_SORT] => 
    [~VALUE] => 
    [~DESCRIPTION] => 
    [~NAME] => Галерея
    [~DEFAULT_VALUE] => 
)

“Трэба ратаваць веру!”: лёс свяшчэннапакутніка Валерыяна Навіцкага

“Трэба ратаваць веру!”: лёс свяшчэннапакутніка Валерыяна Навіцкага

Святую веру продкаў, свой род, культуру і Айчыну шануй і беражы!

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

У 1897 годзе ў вёсцы Грабаў Мазырскага павета Мінскай губерні, у сям’і сельскага святара Васіля Дзянісавіча Навіцкага і матушкі Дамінікі Ігнацьеўны нарадзіўся хлопчык, якому ў Святым Хрышчэнні далі імя Валерыян, назваўшы ў гонар пакутніка, які пацярпеў у далёкай старажытнасці ў Рымскай Імперыі за веру Хрыстову.

У той час айцец Васіль Навіцкі служыў у вёсцы Цялядавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Хлопчык рос у звычайнай атмасферы, уласцівай сям’і духоўнага звання: наведваў царкву, прыслугоўваў у ёй бацьку, дапамагаў пеўчым на хорах. Па заканчэнні прыходскай школы Валерыян паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча.

Мінскае духоўнае вучылішча.
Мінскае духоўнае вучылішча.

Скончыўшы навучанне, юны Валерыян працягвае адукацыю ў Мінскай духоўнай семінарыі. Аднак давучыцца ён не паспеў – у 1918-м годзе рэвалюцыйная ўлада закрыла духоўную семінарыю. У сувязі з гэтым Валерыян Навіцкі прымае рашэнне паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. І ў 1921 годзе ён паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта. Аднак нядоўга прыйшлося вучыцца студэнту Валерыяну ў БДУ, усяго два навучальныя гады, бо ў 1923 годзе памёр яго бацька.

Смерць роднага чалавека стала для Валерыяна моцным унутраным узрушэннем, што заахвоціла яго пайсці па слядах бацькі і стаць святаром у той час, калі гэта было раўназначна добраахвотнай пакутніцкай смерці.

У гэтым жа годзе мітрапалітам Мельхіседэкам (Паўскім) Валерыян быў пасвечаны ў святары. І айцец Валерыян, з горыччу назіраючы разгар антырэлігійнай кампаніі на вёсцы, прыняў рашэнне заступіць на бацькоўскае месца. Ён пачаў служыць у Свята-Жываначальнай Троіцкай царкве ў роднай вёсцы Цялядавічы Капыльскага раёна.

Цвёрды і мужны выбар быў зроблены, бо трэба было, гаворачы словамі айца Валерыяна, ратаваць веру. Яму тады было 26 гадоў. Ён разумеў, чым рызыкуе і на што ідзе. Але годны сын свайго бацькі протаіерэя Васіля Дзянісавіча Навіцкага, верны воін Хрыстовы, ён бясстрашна ўзяў свой крыж і панёс яго да канца.

Святар Валерыян паспеў паслужыць у роднай вёсцы ўсяго 7 гадоў. За гэты кароткі тэрмін у Цялядавічах адбылося дзіўнае: многія мясцовыя жыхары, перш вядомыя як бязбожнікі і праціўнікі Царквы, раскаяліся і вярнуліся ў праваслаўе. У сярэдзіне 1920-х гадоў, як і ў мностве іншых вёсак, у Цялядавічах мясцовыя ўлады паспрабавалі закрыць храм і пераабсталяваць яго пад збожжасховішча. Аднак людзі адстаялі царкву і прыход быў захаваны.

Паступова малады і актыўны святар Валерыян стаў “бяльмом на воку” ў мясцовых бальшавікоў.

Калі ў Цялядавічах улады сталі праводзіць антыцаркоўныя мерапрыемствы, яны не мелі поспеху. Палітрукі небеспадстаўна бачылі ў гэтым “віну” бацюшкі. Канфлікт святара з уладамі асабліва востра абазначыўся пасля 1928 года, калі ў вёсцы пачалася прымусовая калектывізацыя.

Відаць, аўтарытэт айца Валерыяна і яго ўплыў на аднавяскоўцаў не дазвалялі ўладам паспяхова завяршыць калектывізацыю ў Цялядавічах.

Свята-Троіцкая царква  ў вёсцы Цялядавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Свята-Троіцкая царква  ў вёсцы Цялядавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Стварэнне калгасаў і рэквізіцыі сялянскіх гаспадарак суправаджаліся ўзмоцненай прапагандай бязбожнасці. На базе калгасаў паўсюдна ствараліся антырэлігійныя гурткі, у якіх чыталіся лекцыі пра шкоду рэлігійнага “опіуму” і разыгрываліся антыцаркоўныя спектаклі.

Айцец Валерыян выступаў супраць стварэння ў суседняй вёсцы Лотвіны антырэлігійных гурткоў, заявіўшы, што не будзе адпяваць тых сялян, якія наведваюць гэтыя гурткі, бо на іх разыгрываліся антыцаркоўныя багахульныя спектаклі, што абражалі пачуцці вернікаў.

Напалоханыя рэпрэсіямі, многія сяляне вымушаныя былі ўступаць у калгасы. Прыход айца Валерыяна пачаў імкліва змяншацца, сям’я святара апынулася на мяжы голаду. Распавядаючы ў лісце да сваякоў, якія жылі ў Заходняй Беларусі, аб тым, што адбываецца на радзіме, айцец Валерыян пісаў: “… з кожным днём становіцца ўсё горш, у нашым сяле хочуць зрабіць калектыў, а па той прычыне, што жыхары не асабліва хочуць гэтага, то прапануюць выбрацца. Так ці інакш, але ўсё-такі зробяць калектыў … Я не думаю кідаць святарства, але страшыць блізкая будучыня – голад для дзяцей. Амаль у кожнай вёсцы майго прыходу арганізуюцца калектывы.

У іх антырэлігійная прапаганда займае адно з галоўных месцаў. Такім чынам, колькасна прыход скарачаецца, а падаткі на нас з кожным днём растуць. Улады мелі намер забраць царкву пад ссыпку збожжа, але людзі адстаялі! Ці маеце вы, мае дарагія, хоць бы цьмянае ўяўленне пра тое, што робіцца ў нас?! Страшны дзень будучы, але з Божай дапамогай спадзяемся выйсці з галечы і голаду, ад сану не адмовіўшыся.

Уводзіцца пяцідзёнка: чатыры дні рабочыя, пяты – святочны. Наш мітрапаліт Мелхіседэк выехаў у Краснаярск. Абнаўленства ў нас не прыжылося. Намі кіруе ўладыка Мікалай, ён нядаўна ад нервовых узрушэнняў зусім аглух. У Мінску занялі кафедральны сабор і жаночы манастыр. Калі ў нас царкву зоймуць пад клуб, прыйдзецца магілу бацькі зраўняць з зямлёй, крыж і агароджу зняць, каб не было празмернай знявагі …”

Безумоўна, ніякай прапаганды айцец Валерыян не вёў. Ён рабіў сваю справу, давераную яму Маці-Царквой, і рабіў яе з усёй стараннасцю і любоўю, як належыць тое праўдзіваму пастыру.

14 студзеня 1930 гады айцец Валерыян быў арыштаваны. Данесла на яго мясцовая настаўніца. Абвінавачванне абвяшчала, што святар выказваўся супраць арганізацыі калгасаў. А яшчэ ў доме бацюшкі знайшлі ліст айца Валерыяна, напісаны ім да родзічаў, што жылі на той час у Заходняй Беларусі.

У прад’яўленым абвінавачванні айцец Валерыян вінаватым сябе не прызнаў. Ён толькі шчыра асудзіў стварэнне антырэлігійнага гуртка.

З успамінаў Ірыны, старэйшай дачкі айца Валерыяна: “Мне запомніўся яго арышт. Прыйшлі да нас дадому нейкія чужыя людзі і забралі бацьку. Я плакала. Падышоў ён да мяне, пагладзіў па галоўцы, мне гэта заўсёды падабалася, і сказаў: “А ты не хвалюйся. Усё будзе добра”.

Айца Валерыяна адправілі адбываць пакаранне ў турме горада Слуцка, дзе яму настойліва прапаноўвалі здрадзіць Хрысту і адрачыся ад сану, напісаўшы пра гэта нататку ў мясцовую газету. Але ад гэтай прапановы ён адмовіўся, хоць узамен прапаноўвалі жыццё і дапамогу ў працаўладкаванні…

У той час некаторыя ад сана адракаліся. Газеты пісалі: “Сняты колокола и передана церковь под воинский клуб. По Минску прошла демонстрация безбожников. Этим союз безбожников 38 кавалерийского полка завершил антирождественскую кампанию” (Газета “Красноармейская правда”, № 31. – 1930. – 7 февр.);  “Я, бывший служитель культа села Бобра, порываю всякую связь с религией, про что довожу до общественности” (Газета «Камунар Магілёўшчыны”. – 1930. – 23 янв.)

Валерыян Навіцкі з жонкай, 1920-я гады (да пасвячэння ў святары).
Валерыян Навіцкі з жонкай, 1920-я гады (да пасвячэння ў святары).

Дамініка Ігнацьеўна, жонка айца Валерыяна, кінуўшы ўсе свае справы і траіх дзетак на апеку сваякоў, у лютым 1930 года прыехала ў г. Слуцк з сяла Цялядавічы Мінскай губерні, каб наведаць мужа ў турме.

Матушка Дамініка прыйшла ў слуцкую турму ў надзеі на спатканне, але, як яна ні прасіла, пабачыцца з мужам не дазволілі. Нясцерпна прачакаўшы некалькі сутак, жанчына праз турэмную ахову атрымала кароценькую запіску ад мужа: “Дзіначка! Мне для захавання жыцця прапаноўвалі адрачыся… Я адмовіўся. Як ты будзеш адна з дзеткамі?”

Дамініка змагла перадаць яму адказ:

“Валечка! Не адракайся ні ад Бога, ні ад святарскага сану. Мне дапаможа Гасподзь”.

Такі быў адказ жонкі-хрысціянкі. Жанчына, якая самааддана кахала мужа, пагадзілася з тым, каб яе муж загінуў, але не здрадзіў Госпаду.

Не перадаць тых пачуццяў, з якімі яна вярталася да дзяцей, дакладна ведаючы, што вось-вось у самага роднага чалавека выстраліць кат, што яна пакідае мужа назаўжды, спадзеючыся на сустрэчу з ім толькі ў іншым свеце!

Невыносна цяжка было расставацца з каханым. Марылі ў любові і вернасці пражыць жыццё, дачакацца ўнукаў… Але прыйшлося зрабіць іншы выбар і адказаць за яго спаўна.

Прыхаджане запомнілі свайго айца Валерыяна як чалавека добрага, уважлівага, спагадлівага і цудоўнага прапаведніка.

Вяскоўцы ўспаміналі, што айцец Валерыян і Дамініка вельмі кахалі адзін другога. Увесь вольны час праводзілі заўсёды разам, любілі дзяцей. Дамініка ведала, што, калі Валерыян адмовіцца ад Хрыста, памяняе расу святара на касцюм гарадскога служачага, іх могуць чакаць многія гады шчаслівага сумеснага жыцця …

Але жанчына, якая самааддана кахала мужа, пагадзілася з тым, каб муж загінуў, але не стаў юдам! Яна засталася адна з дзецьмі. Дачцэ Ірыне было пяць гадоў, сыну Яўгену – тры гады, а Ніне толькі адзін гадок.

Айцу Валерыяну было 33 гады. Ён не прызнаў сябе вінаватым і нікога не абгаварыў падчас допытаў.

23 лютага 1930 года айцец Валерыян Навіцкі без суда і следства быў асуджаны “тройкай”АДПУ і прыгавораны да расстрэлу. У той жа дзень айца Валерыяна, яшчэ аднаго святара і вяскоўца пад узмоцненай аховай вывезлі ў Цімкавіцкі лес.

Старэйшы з ахоўнікаў, выконваючы загад больш высокага кіраўніцтва, яшчэ раз прапанаваў святарам адрачыся ад сану і напісаць пра гэта ў газеце. Усе трое адмовіліся здрадзіць Хрысту. Тады іх прымусілі самім вырыць магілу.

… Прамерзлая зямля. Няпроста выкапаць магілу. Тым больш сабе. Іх траіх паставілі на край магілы і расстралялі.

Людзі да гэтага часу не ведаюць дакладнае месца расстрэлу і дзе гэтыя тры магілы. Але добра ведаюць, што свяшчэннапакутнік Валерыян Навіцкі быў расстраляны ў Цімкавіцкім лесе, за 15 км ад г. Нясвіжа.

Матушка Дамініка засталася адна з дзецьмі. У сям’і адабралі амаль усю маёмасць. На працягу 24-х гадзін Навіцкія павінны былі пакінуць вёску і выехаць за 200 км. Узяць з сабой дзяцей жанчына  не мела ніякай магчымасці.

Сын Яўген часта згадваў матуліны ўспаміны: “Заставалася толькі надзея, што нас прытуляць суседзі. Супрацоўнікі НКУС выгналі нас на вуліцу, апісалі ўсю нашу маёмасць і дом замкнулі. Маме ўдалося забраць толькі старую швейную машынку. Яна была швачка, і гэта быў яе адзіны сродак зарабіць на хлеб.

Суседзі баяліся. Мы былі ўжо не проста дзеці, а дзеці ворагаў народа. Здарылася так, што ў адной сям’і незадоўга да нашай высылкі памёр хлопчык. Было вырашана пакінуць мяне ў гэтай сям’і. Праз некалькі дзён у бяздзетную сям’ю прытулілі малодшую сястрычку. А Ірына, старэйшая, не магла ні ў кога ўжыцца.

Яна разумела, што застаецца без бацькоў. З-за гэтага пастаянна плакала, і ніхто не мог яе супакоіць. Маці вырашыла ўзяць яе з сабою ў Мінск і пакінуць у сваіх далёкіх сваякоў. Сям’я іх была бяздзетная. Маці паехала ў Шклоў. Яна зарабляла на жыццё тым, што вязала канаты на сеннай фабрыцы, з-за чаго яе рукі былі заўсёды ў ранах”.

Праз год у Яўгена пачалі развівацца сухоты. Людзі, у якіх ён жыў, паведамілі маці, што калі яна хоча яго выратаваць, то павінна забраць сына да сябе. Дамініка Ігнацьеўна забрала сына ў Шклоў. Жыццё там было вельмі цяжкае. Сям’я галадала. Гэта быў 1933 год, калі голад лютаваў ва ўсёй краіне.

“Гасподзь нас не пакінуў, – успамінае Яўген. – Адзін заможны чалавек, даведаўшыся, што маці добрая закройшчыца, прапанаваў ёй працаваць і харчавацца ў яго. Там усё было: і хлеб, і тваражок. Такім чынам нам удалося пазбегнуць галоднай смерці”.

Праз некаторы час сям’я пераехала ў Магілёў. Тут Дамініка Ігнацьеўна доўга не магла знайсці працу, але, дзякуючы Богу, ёй дапамагла ўладкавацца ў бальніцу санітаркай матушка Зіновія, жонка забітага святара Міхаіла Навіцкага. Жанчына з такім прозвішчам, як і ў іх. Дамініка Ігнацьеўна была смелым чалавекам, не баялася ніякай працы. Пазней яна прачытала аб’яву, што праводзіцца набор на швейную фабрыку закройшчыц-мадэльераў.

У парку на адкрытым паветры наладзілі конкурс. Паставілі каля пятнаццаці швейных машын і ўсіх, хто жадаў удзельнічаць у конкурсе, падзялілі на тры групы, адпаведна складанасці заданняў. Дамініка Ігнацьеўна ўзяла самы цяжкі заказ і выканала яго так, што яе адразу, нягледзячы на тое, што ёй забаранялася працаваць, прынялі на фабрыку майстрам. Затым яна стала інжынерам-тэхнолагам ў Доме мадэляў.

“Дзякуючы гэтай працы сям’я ўстала на ногі, – успамінаў Яўген. – Як толькі маці змагла ўтрымліваць сям’ю, яна тут жа забрала з Мінска старэйшую дачку. Мы адчувалі заўсёды, што нас ахоўваў сваімі малітвамі бацька і не даваў нам загінуць”.

Сваю дачку Ірыну Дамініка Ігнацьеўна забрала толькі праз чатыры гады, і то з вялікімі цяжкасцямі. Тая сям’я, дзе жыла дзяўчынка, не хацела вяртаць яе маці, і тады Дамініка Ігнацьеўна вымушана была ўпотай вывезці родную дачку. У той момант, калі маці яе забрала, дачка паводзіла сябе як чужая. Жанчына, якая выхоўвала Ірыну, была бяздзетная і не мела мацярынскіх пачуццяў. Калі яна была незадаволеная паводзінамі дзяўчынкі, то накрывала яе снапом, сама садзілася зверху і казала: “Буду сядзець, пакуль ты не адумаешся”. З-за гэтага Ірына сур’ёзна захварэла.

Дамініка Ігнацьеўна выхоўвала сваіх дзяцей у веры і казала: “Я верніца, бацька ваш святар, і вы будзьце вернікамі, але жывіце так, як ад вас гэтага хочуць, як патрабуюць!”. Яна заўсёды давала ім свабоду выбару. Дамініка Ігнацьеўна вельмі баялася, што ў яе адбяруць дзяцей.

Аднойчы Дамініку Ігнацьеўну выклікалі ў НКУС. Хацелі, каб яна стала даносчыцай. Жанчына адмовілася. Сказала, што ніколі ні на кога не даносіла і даносіць не будзе. Ёй прыгразілі забраць дзяцей, і яна ўмольвала іх не чапаць. Яе тады страшна збілі, але больш ніколі не выклікалі.

Сям’я жыла ў атмасферы пастаяннага страху. Баялася заўсёды і ўсяго. Дамініка Ігнацьеўна чакала вяртання мужа.

“… Маці спрабавала даведацца, дзе знаходзіцца бацька, успамінае сын. – Мы тады не ведалі, што бацькі ўжо не было ў жывых. Мама ўвесь час дапытвалася, пісала, дамагалася, але ёй нічога не казалі, толькі ў 1935-м годзе прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што бацька наш памёр ад нейкай хваробы”.

Праўду пра смерць бацькі Валерыяна сям’я даведалася толькі праз шмат гадоў з успамінаў сваёй сваячкі Галіны Пятроўны Навіцкай, якая распавяла, што ў канцы 1970-х гадоў у Цялядавіцкім раёне паміраў чалавек, які расстраляў святара Валерыяна і з ім яшчэ дваіх святароў. Гэты чалавек доўгі час не мог памерці. На працягу двух тыдняў ён пакутаваў у страшнай агоніі. Перад тварам смерці ён прызнаўся, што ў Цімкавіцкім лесе прымушаў адрачыся ад Бога і ад сану траіх чалавек.

Двое з іх былі са святарскімі крыжамі на грудзях. Яны адмовіліся адрачыся. Тады іх прымусілі вырыць магілы і расстралялі. Ён жа паведаміў, што адным з расстраляных быў святар Валерыян Навіцкі. Іх магілы да гэтага часу не знойдзены.

“Мы, як толькі даведаліся, дзе і як быў расстраляны бацька, адразу ж запрасілі святара, паехалі ў гэты лес і здзейснілі адпяванне. Мамы тады ўжо не было ў жывых”, – успамінае Яўген.

Бацьку таемна расстралялі, маці выслалі, дзяцей выгналі з роднага дома, дом адабралі, усе сляды замялі. І само злачынства спрабавалі схаваць. Вось, здавалася б, і канцы ў ваду. Але Гасподзь не дапусціў, каб подзвіг пакутніцтва застаўся невядомы.

Пасля святкавання тысячагоддзя хрышчэння Русі ў Мінскім кафедральным саборы пасля ўсяночнай Мітрапаліт Філарэт абвясціў, што ў Маскве створана камісія па расследаванні спраў пацярпелых падчас атэістычных ганенняў.

“Дзякуючы старанням маёй жонкі Галіны Пятроўны Навіцкай, – успамінаў Яўген, – удалося сабраць неабходны матэрыял пра бацьку. Гэтага не маглі зрабіць ні я, ні мая сястра. Гэта вельмі цяжкія ўспаміны для спакутаваных людзей. Сабраны матэрыял жонка падала ў канцылярыю Маскоўскай Патрыярхіі.

Прайшло некалькі гадоў, і матэрыялы з Патрыярхіі былі перададзеныя ў Свята-Ціханаўскі інстытут. У 1994 годзе Галіна Пятроўна сустрэлася са святаром Мінскага кафедральнага сабора айцом Фёдарам Крываносам, які таксама збіраў матэрыялы для кананізацыі майго бацькі. Калі кананізацыя адбылася, мы з вялікай радасцю сустрэлі гэтую падзею. Кананізацыя бацькі стала для нас вялікім святам. Наша сям’я заўсёды з радасцю моліцца нашаму святому родзічу …”

“Свайго бацьку я да гэтага часу бачу як жывога, – успамінае дачка Ірына, – як быццам ён з намі. Мне заўсёды хочацца з ім пагаварыць, спытаць парады, расказаць яму пра сябе. У мяне было шмат цяжкіх жыццёвых момантаў, і заўсёды я адчувала яго малітоўную падтрымку”.

Ірына згадвае, як вучылася ў педінстытуце на апошнім курсе і як адзін малады чалавек, які двума гадамі раней закончыў інстытут, закахаўся ў яе і захацеў з ёй ажаніцца. Ён быў тады партыйным, і яна вымушана была яму адмовіць, бо баялася, што ў яго ўзнікнуць праблемы. Ён не зразумеў яе і данёс у інстытут, што Ірына – дачка святара і ходзіць у царкву.

“Пасля гэтага, – распавядае Ірына, – мяне выклікаў рэктар і кажа: “Ну што, вы верыце?” Я кажу: “Веру”. А ён у адказ: “Як жа вы будзеце настаўніцай? Чаму вы будзеце вучыць дзяцей? У нас атэізм”. Я адказала: “Як скажаце, так і буду вучыць”. На дзяржэкзаменах мне паставілі тройкі па асноўных прадметах, хоць я ўсё адказала на выдатна. З такімі адзнакамі я не магла быць педагогам.

Але нягледзячы на ўсё гэта, і я перакананая, што па малітоўным заступніцтве майго бацькі, мяне прынялі на працу ў інстытут, дзе я працавала ўсё сваё жыццё.

У Цялядавічах, дзе служыў мой бацька, распавядаюць, што па малітоўным звароце да яго некалькі людзей вылечыліся”.

Іерэй Валерыян Навіцкі далучаны да ліку мясцовашануемых святых пастановай Сінода Беларускага Экзархата ад 28 кастрычніка 1999 года, праслаўлены для агульнацаркоўнага шанавання Архіерэйскім юбілейным Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года.

Дні памяці:

Нядзеля 7-га лютага ці бліжэйшая наступная нядзеля – Сабор новапакутнікаў і спавядальнікаў Царквы Рускай.

23 лютага – у дзень скону свяшчэннапакутніка Валерыяна Навіцкага, прасвітара Цялядавіцкага.

Нядзеля 3-я пасля Пяцідзясятніцы – Сабор Беларускіх святых.

Нядзеля 28 кастрычніка ці бліжэйшая наступная нядзеля – Сабор новапакутнікаў  і спавядальнікаў зямлі Беларускай.

…Малады сельскі святар, бацька траіх дзяцей, быў расстраляны ў 1930 годзе ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Яму прапаноўвалі захаваць жыццё і нават атрымаць “хлебную” пасаду, калі ён публічна адрачэцца ад веры ў Бога і здыме з сябе сан. Айцец Валерыян адмовіўся.

Дамініка Ігнацьеўна памерла амаль праз паўстагоддзя, у 1976 годзе, так і не даведаўшыся, як і за што загінуў яе муж.

Падрыхтоўка матэрыялу і пераклад на беларускую мову для сайта oroik. by Зоі ПАДЛІПСКАЙ.

Крыніцы:



Последние новости

В Наровле священник совершил молебен для выпускников и посетил выпускной бал
13 Июня 2021


В Наровле священник совершил молебен для выпускников и посетил выпускной бал


9 июня 2021 года настоятель храма святого апостола Иоанна Богослова в г.Наровля иерей Александр Махнач совершил благодарственный молебен для выпускников и педагогов.
После совместной молитвы священник...
Молебен в храме и поздравление выпускников Слободской средней школы Мозырского района
11 Июня 2021


Молебен в храме и поздравление выпускников Слободской средней школы Мозырского района


10 июня 2021 года в храме Святого Архангела Михаила д.Слобода Мозырского района был совершен благодарственный молебен по случаю выпускного вечера учащихся ГУО «Слободская средняя школа Мозырского района»....
Председатель ОРОиК Туровской епархии игумен Авксентий посетил районный слет выпускников 2021 года в г. Калинковичи
10 Июня 2021


Председатель ОРОиК Туровской епархии игумен Авксентий посетил районный слет выпускников 2021 года в г. Калинковичи


10 июня 2021 года на главной площади города Калинковичи, состоялся районный слет выпускников 2021 года.
Поздравить выпускников с днем окончания школы собрались руководители районного исполнительного...
В гимназии г. Калинковичи прошло просветительское мероприятие для учащихся летнего лагеря
9 Июня 2021


В гимназии г. Калинковичи прошло просветительское мероприятие для учащихся летнего лагеря


9 июня 2021 года в ГУО «Гимназия г. Калинковичи» состоялось тематическое мероприятие для учащихся школьного летнего лагеря. Вначале к ребятам обратился клирик собора Казанской иконы Божией Матери г.Калинковичи...
Игумен Авксентий принял участие в совещании ректоров и проректоров духовных учебных заведений Белорусского Экзархата
8 Июня 2021


Игумен Авксентий принял участие в совещании ректоров и проректоров духовных учебных заведений Белорусского Экзархата


8 июня в Минской духовной академии состоялось совещание ректоров и проректоров духовных учебных заведений Белорусского Экзархата. В нем приняли участие: исполняющий обязанности председателя Синодального...
ФОТОРЕПОРТАЖ
электронный адрес: orok-turoveparh@mail.ru

admin: Vital Zinovenko vitsaty@yandex.by

© Официальный сайт отдела религиозного образования и катехизации Туровской Епархии, Белорусской Православной Церкви, 2017